Пасля тэрактаў у Парыжы літоўскім паліцыянтам выдалі аўтаматы Калашнікава, але цяпер забіраюць.
«Мы пераразмеркавалі ўзбраенне, якая ў нас ёсць, каб адмовіцца ад баявой зброі, то бок ад аўтаматаў Калашнікава», – распавёў 23 лістапада журналістам камісар паліцыі Лінас Пярнавас.
Рашэнне было прынятае пасля двух інцыдэнтаў у Вільні, калі адзін супрацоўнік выпадкова раніў бяздомнага, а іншы дазволіў падазраванаму скрасці зброю і ўцячы з ёй. Каб затрымаць апошняга, была праведзеная аперацыя з удзелам 3 тыс. сілавікоў.
Камісар паліцыі, які сустракаўся з прэзідэнтам Літвы, паведаміў, што ў падрыхтоўку паліцыянтаў і ў вучэнні будуць заінвеставаныя дадатковыя сродкі.
Пасля таго, як у мінулы чацвер паліцыя лавіла падазронага, які ўцёк з аўтаматам, зброю пераразмеркавалі – каб мага менш праваахоўнікаў патрулявалі вуліцы са старымі аўтаматамі Калашнікава.
На сустрэчы з удзелам прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце абмяркоўвалі фінансаванні адказных за грамадскую бяспеку, прагучала просьба аб дадатковых 18 млн еўраў, 8 млн з якіх мае атрымаць паліцыя.