Літаратары заступіліся за Някялева


Беларускі ПЭН-цэнтр заклікаў улады вызваліць з-пад адміністрацыйнага арышту палітыка і паэта Уладзіміра Някляева, асуджанага першага лістапада за нібыта заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Аб’яднанне пісьменнікаў звяртае ўвагу на тое, што суд прыняў рашэнне аб вінаватасці Някляева на падставе артыкулу на старонцы «Хартыя-97», у якім былі выкарыстаныя цытаты з інтэрвʼю для нашага тэлеканалу.

«Лічым, што вынесены Уладзіміру Някляеву прысуд па абвінавачванні ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння неабгрунтаваны і недапушчальны. Ужываючы ў дачыненні да 71-гадовага Някляева, у якога сурʼёзныя праблемы са здароўем, неабгрунтаванае і нематывавана жорсткае пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, улады ставяць пад пагрозу яго здароўе і жыццё», – гаворыцца ў заяве.

Падчас сваіх ранейшых затрыманняў напярэдадні акцыяй на Дзень Волі 25 сакавіка і за ўдзел у першым Маршы абураных беларусаў, палітык перажыў агулам чатыры гіпертанічныя крызы.

За інтэрв’ю недзяржаўным СМІ будуць судзіць яшчэ аднаго актывіста Сяргея Фалейчыка.

Фалейчык – трэцці чалавек пасля Уладзіміра Някляева і Валерыя Мінца, якога спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за нібыта заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

belsat.eu

Стужка навінаў