Каронавірус, самыя масавыя пратэсты за гісторыю незалежнай Беларусі, брутальныя і нечалавечыя затрыманні, салідарнасць, адважныя ды прыгожыя жанчыны з кветкамі ў руках на вуліцах нашых гарадоў… Пасля 9 жніўня 2020-га жыццё амаль кожнага беларуса падзялілася на да і пасля. Цяжка спрагназаваць, як сапраўды будзе выглядаць гэтае «пасля» ўжо ў 2021 годзе, але belsat.eu упэўнены, што разам беларусы здолеюць перамагчы ўсе перашкоды на шляху да перамогі і свабоды. У гэтым артыкуле мы прыгадваем найлепшыя здымкі нашых фатографак і фатографаў, паводле якіх калісьці абавязкова будуць вывучаць гісторыю новай Беларусі.