Ленін замест Дзеда Мароза


Пінскія калядкі сведчаць, што ўлады палескай сталіцы – найбольш прагрэсіўныя ў Беларусі.

Пінскія семʼі з дзеткамі ўзялі ўдзел у «Ялінкі-фэсце 2015», які ўлады зарганізавалі ў цэнтры гораду. Як адзначае ў лісце ў рэдакцыю наш чытач Васіль М., свята зарганізавалі дрэнна: напрыклад, не было сцэны або якой-кольвек пляцоўкі для выступоўцаў. У выніку людскі натоўп прыціснуў артыстаў да драўлянага плоту, а забавы адбываліся ў таўканіне. Каб не задушыцца і нешта пабачыць, найбольш спрытныя дзеці ўскараскваліся на помнік Леніну.[/vc_column_text][vc_single_image image=”68489″ img_size=”large”][vc_column_text]Наш чытач непакоіцца, што на плошчы не было металічнай агароджы і міліцыі, хоць прысутных гасцей было некалькі тысячаў.

Аднак нашая рэдакцыя лічыць, што такім і мусіць быць свята – без міліцыянтаў і агароджы. «Белсат» з зайздрасцю глядзіць на Пінск: гэта бадай адзіны беларускі горад, дзе па помніку Леніну можа свабодна гойсаць малеча.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў