Кватэра за грамадзянскую пазіцыю: як улада адбірае жыллё ў актывістаў


У Беларусі ўсё часцей практыкуюць арышты маёмасці як спосаб пакарання грамадскіх актывістаў. Гэтак, судовыя выканаўцы наклалі арышт на жыллё актывісткі грамадзянскай ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры» юрысткі Тамары Сяргей.

Свае дзеянні яны матывуюць «неабходнасцю спагнання штрафу $ 422». Менавіта на гэтую суму суддзя ацаніў правапарушэнне актывісткі: арганізацыю і ўдзел у недазволеным пікетаванні, якое 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды правялі 15 актывістаў ініцыятывы «Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры». Праваабаронца з прысудам не згодная, а арышт маёмасці ацэньвае як доказ ціску ды парушэнне заканадаўства. Бо спагнанне не можа быць звернутае на кватэру, дзе стала жыве адказчык.

«Краіне патрэбныя грошы, таму ўлады не саджаюць, а штрафуюць і такім чынам запужваюць», – распавяла belsat.eu праваабаронца Тамара Сяргей.

У аналагічнай сітуацыя аказалася вядомая актывіста Ніна Багінская. За ўдзел у акцыях суд аштрафаваў апазіцыянерку на агульную суму 75 млн рублёў. У адказ на адмову выплочваць спагнанне суд сканфіскаваў спачатку побытавую тэхніку з дому пенсіянеркі, а пасля нерухомасць у выглядзе лецішча.

belsat.eu

Стужка навінаў