Курс долара знізіўся яшчэ на 60 рублёў. Расейскі рубель расце


Па выніках таргоў 16 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы рубель узмацніўся ў стасунку да долара, і паслабеў у стасунку да расейскага рубля.

Курс долара цяпер складае 14 270 рублёў, пасля таго, як знізіўся на 60 рублёў.

Кошт еўра не змяніўся, ён складае 15 200 рублёў. Затое працягвае расці расейскі рубель – яго курс павялічыўся на 3,5 пункты і дасягнуў 287,5 рублёў.

Працягвае ўмацоўвацца ў стасунку да замежных валют і расейскі рубель. Па апошняй інфармацыі, курс долара на Маскоўскай біржы ўпершыню за доўгі час апусціўся ніжэй за 50 расейскіх рублёў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў