Сяргей Жадан на вакзале
Забарона на ўезд у нашую краіну для ўкраінскага пісьменніка знятая.
Belsat.eu запытаўся, як атрымалася, што забарону знялі. На што пісьменнік адказаў:
«Быў ціск грамадскасці, была падтрымка маіх калегаў пісьменнікаў, былі размовы-перамовы палітыкаў. Я думаю, усё гэта дало пазітыўны вынік».
На пытанне, як працэсуальна выглядала прыняцце рашэння, Жадан сказаў, што распавядзе пазней, калі даедзе дадому.
Сюжэт «Белсату» пра прыгоды Сяргея Жадана ў Беларусі
А вось як прыемную навіну пракаментаваў Сяргей Жадан у сваім «Facebook’у»:
«Сябры, ну што – крыжовы паход адмяняецца! Здаровы сэнс і пачуццё годнасці перамагаюць усё, што было напісана ў пуцінскіх цемніках. Вельмі рады магчымасці далей наведваць Беларусь і паглыбляць ўкраінска-беларускія культурныя сувязі.
Дзякуй Украінскі МЗС і асабіста Паўлу Клімкіну за аператыўнасць і настойлівасць. Дзякуй амбасадару Украіны ў Беларусі і ўсёй камандзе ўкраінскіх дыпламатаў у Менску за падтрымку і прынцыповасць. Дзякуй беларускаму МЗС за гатоўнасць ісці насустрач. Дзякуй Ірыне Герашчанцы за дапамогу. Дзякуй беларускім калегам-пісьменнікам за дакладную і адкрытую пазіцыю. Дзякуй усім вам – дарагія ўкраінцы і беларусы.
Убачымся ў траўні ў Менску на канцэрце.
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!»