Пракурор Крыму прыпыніла дзейнасць меджліса крымскіх татараў. Рашэнне аб прыпыненні было вынесена «у мэтах недапушчэння парушэння федэральнага заканадаўства», удакладніла пракурор Наталля Паклонская.
Яно базуецца на артыкулах 9 і 10 федэральнага закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці».
Рашэнне пракуратуры Крыму накіравана ў Мінюст Расеі для ўключэння меджліса ў агульны спіс грамадскіх і рэлігійных абʼяднанняў, дзейнасць якіх забаронена на тэрыторыі Расеі.
«Ім забараняецца карыстацца ўсімі дзяржаўнымі і муніцыпальнымі СМІ, яны не могуць праводзіць розныя публічныя масавыя мерапрыемствы, выкарыстоўваць банкаўскія ўклады і наагул праводзіць якую-небудзь працу. Уся іх прапаганда будзе забароненая», – цытуе ТАСС пракурора.
Рашэнне аб прыпыненні дзейнасці меджліса будзе дзеяць да вынясення рашэння Вярхоўнага суда Крыму па пазове Паклонскай.
Паклонская пагражала ліквідаваць меджліс яшчэ два гады таму.
У інтэрв’ю «Белсату» лідар крымскіх татараў распавёў пра прыцісненні карэннага народу паўвостраву.
ДР, belsat.eu