Крымскі сцэнар: баевікі ДНР рыхтуюць рэферэндум «Аб уваходжанні ў склад Расеі»


Пра гэта выданню «Востраў» паведаміла крыніца, блізкая да кіраўніцтва «рэспублікі».

«Плебісцыт» мяркуецца правесці праз некалькі тыдняў пасля «выбараў» мясцовых органаў улады, якія прызначаныя на 18 кастрычніка. Арганізуюць яго тыя ж выбарчыя камісіі.

Апытальныя лісты ўжо раздрукаваныя «у трыкалоравым выкананні».

Прарасейскія сепаратысты «ДНР» раней заяўлялі, што не прызнаюць закон аб мясцовых выбарах, падпісаны Пятром Парашэнкам, бо ён прыняты ў парушэнне Менскіх пагадненняў, і таму плануюць правесці іх згодна са «сваім заканадаўствам». Таксама паведамлялася, што ў некаторых населеных пунктах Данбасу выбары не адбудуцца. Напрыклад, у Дэбальцава.

Тым часам, у АБСЕ паведамілі пра значнае пагаршэнне сітуацыі каля Данецку, Горлаўкі і Марыупалю.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў