«Крым наш» не прайшоў: 63% расейцаў праігнаравалі крамлёўскі фільм-прапаганду


«Крым. Шлях на Радзіму» паглядзелі толькі 35 % грамадзянаў Расеі. Гэта вынікі даследавання фонду «Грамадская думка», які правёў адпаведны апытанне, паведамляе «Коммерсант».

Скандальны фільм быў прымеркаваны да гадавіны анексіі Крымскага паўвостраву Расейскай Федэрацыяй і паказаны па тэлеканале «Россия 15 сакавіка.

Сярод гледачоў прапагандысцкага фільму пераважаюць людзі старэйшага ўзросту і жыхары Масквы (па 50% у гэтых групах бачылі фільм). Сярод маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў стужку не бачылі 76%. Нягледзячы на нізкі прагляд эксперты адзначаюць, што «цікавасць да тэмы Крыму застаецца высокай».

У фільм увайшлі 2 інтэрвю Уладзіміра Пуціна, у якіх ён прызнаўся, што быў гатовы прывесці ў гатовасць ядравыя сілы ў выпадку неспрыяльнага развіцця падзей ва Украіне, і што акупацыя Крыму – спецаперацыя Расеі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары