Крэва – вёска, што змяніла гістарычны лёс некалькіх народаў Еўропы


У новым выданні «Загадак беларускай гісторыі» Аляксандр Краўцэвіч разгадвае таямніцы Крэва.

Вёска Крэва – унікальная мясціна Беларусі. Унікальная сваім магутным гатычным замкам, а таксама падзеямі, якія ў ім адбываліся. Адна Крэўская ўнія чаго вартая. Дамова паміж Вялікім князем літоўскім Ягайлам Альгердавічам і дэлегацыяй Польскага Каралеўства 14 жніўня 1385 года змяніла гістарычны лёс некалькіх народаў Еўропы. Мы дагэтуль не ведаем, хто і як гэты замак будаваў. Дзяржаўная рэзідэнцыя, сховішча для навакольнай люднасці падчас крыжацкіх нападаў, турма для важнейшых палітычных вязняў – гэта ўсё Крэўскі замак. Можам толькі здагадвацца, чаго яго паставілі на балоце, а не на высокай гары побач, літаральна ў некалькі сотнях метраў. Ці жывы яшчэ дух таго даўняга Крэва? Паглядзім на гэтае месца зблізку разам з прафесарам, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Краўцэвічам.

Стужка навінаў