«Крэатыў» камунальнікаў: рахункі на аплату, а побач – рэклама рытуальных паслугаў


Рэклама на апавяшчэннях па аплаце камунальных паслугаў

У вас няма грошай на аплату камунальных паслуг? Тады мы падрыхтуем вам месца на могілках. Прыкладна такі мэсідж атрымліваюць жыхары Берасця, правяраючы сваю паштовую скрыню.

80% рэкламы на апавяшчэнні па аплаце камунальных паслуг у Берасці прысвечана рытуальным паслугам.

КУП ЖРЭУ Берасця сыходзіць ад адказу на пытанні грамадзянаў, чаму падобную рэкламу і ў такой колькасці выкарыстоўвае рэкламны аддзел прадпрыемства і куды ідуць грошы ад рэкламы.

Дарэчы, любы ахвочы можа пазбавіцца ад рэкламы на квітанцыі, дастаткова напісаць заяву ў ЖЭС і камунальнікі будуць абавязаныя прыбраць усю рэкламу з вашых плацёжак.

А ў Камянцы мясцовыя камунальныя службы ганьбяць неплацельшчыкаў вывешваючы на дошках абʼяў у цэнтры гораду асабістыя дадзеныя грамадзянаў, якія не плацяць за камунальныя паслугі.

Спісы, якія вывешваюць улады у Камянцы

У спісе больш за сто прозвішчаў. Самая злосная неплацельшчыца ня плаціла за кватэру 119 месяцаў. Грамадзяне гэтыя абʼявы зрываюць, але ўлады вывешваюць усё новыя спісы.

Чытайце таксама:

АС, belsat.eu

Стужка навінаў