Сын Аляксандра Лукашэнкі ўвайшоў у тройку прызёраў у групе сярэдняга ўзросту.
Сёння вызначыліся першыя пераможцы спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер».
У сярэдняй узроставай групе сярод хлопчыкаў першае месца заняў Уладзіслаў Гаўдзіс з Берасцейшчыны, другое месца заняў Анатоль Штундер з Менску, а трэцяе месца – Коля Лукашэнка, які прадстаўляў Менскую вобласць, падае «БЕЛТА».
Заўтра ў межах турніру адбудзецца змяшаная эстафета.
Узнагароды спаборніцтваў фундуе Спартовы клуб кіраўніка дзяржавы.
ДД