Клайпеда і Шаўляй – літоўскія гарады, з якіх з'ехала больш за ўсё людзей


За 4 гады насельніцтва Літвы скарацілася на 4,3 %, моладзь усё часцей пакідае краіну.

Тым не менш у некаторыя муніцыпалітэты вяртаецца больш людзей, чым з’язжае. У мінулым годзе ў Літву вярнулася ў 5 разоў больш чалавек, чым у 2004-м ці ў 2010-м. Такія дадзеныя прадставіў Інстытут асабістых фінансаў Літвы.

Яшчэ адна праблема, з якой сутыкаецца літоўскае грамадства – старэнне. Летась сярэдні ўзрост жыхароў краіны склаў 42 гады, у той час як у 2004 годзе гэты паказчык складаў 37 гадоў.

НМ, belsat.eu, паводле ru.delfi.lt

Стужка навінаў