Пагоня здарылася ў Мсціслаўскім раёне 7 снежня. ДАІ ўжылі табельную зброю супраць кіроўцы «Зіла», які не хацеў спыніцца і спрабаваў прарвацца праз мяжу ў Расею, пятляў па палях, тараніў машыну ДАІ, а пасля ўцёк.
Мужчыну шукаюць.
Інспектары ДПС заўважылі грузавік з металаломам без рэгістрацыйных знакаў на дарозе Мсціслаў – Парадзіно – мяжа Расеі.
Парушальнік спрабавалі спыніць, але той не адрэагаваў на сігнал жэзлам, з’ехаў на палявую дарогу і стаў зʼязджаць у бок РФ. Інспектары на службовай машыне пачалі яго пераследаваць.
Кіроўца грузавіка паспрабаваў тараніць аўта ДАІ. Калі грузавік заехаў у лес, інспектары вырашылі ўжыць табельную зброю. Яны зрабілі тры стрэлы ў паветра. «ЗіЛ» не спыніўся. Тады пачалі страляць па колах грузавіка. Выканаўшы 16 стрэлаў, удалося пашкодзіць задняе кола аўта парушальніка.
Машына ДАІ захрасла. Грузавік праехаў яшчэ 300 метраў і спыніўся. Калі інспектары падбеглі да кабіны, кіроўцы ўнутры не было. У кузаве «Зіла» выявілі каля 7 тон чорнага металу.
ДР belsat.eu