Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч заявіў, што галоўная праблема, звязаная з вучэннямі «Захад 2017», – недахоп празрыстасці. Менавіта таму трэба працягваць дыялог у савеце NATO-Расея.
Маштаб, сцэнар і блізкасць да Латвіі сумесных вайсковых вучэнняў Расеі і Беларусі «Захад 2017» ствараюць вядомае напружанне, сказаў Рынкевіч. Аднак яны не ўспрымаюцца, як прамая ваенная пагроза, у тым ліку і дзякуючы ўзмоцненай вайсковай прысутнасці саюзнікаў, цытуе міністра Delfi.
Сумесныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» мусяць прайсці з 14 па 20 верасня.
ІІ, belsat.eu