Ініцыятар акцыі «Любі свой горад!» Алег Морхат заклікае набываць іменныя ліхтары ў прыватным прадпрыемстве «У ажуры».
Падарунак для гораду будзе каштаваць каля Br 1,5 млн, паведамляе vg-gazeta.by.
«Я ўпэўненая, што да акцыі далучыцца вялікая колькасць гараджанаў», – кажа галоўная спецыялістка аддзелу ідэалагічнай работы гарвыканкаму Таццяна Працук. Месца, дзе паставяць ліхтары, вызначаць мясцовыя ўлады, піша сайт vitvesti.by.
ЮВ, belsat.eu