Пра што Лукашэнка размаўляў з Мядзведзевым?


Дзяржаўнае агенцтва belta.by паведамляе, што «падчас сустрэчы (кіраўніка Беларусі і расейскага прэм’ера Дзмітрыя Мядзведзева) былі абмеркаваныя найбольш актуальныя пытанні двухбаковай супрацы і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных абʼяднаннях».

Імаверна, што падчас сустрэчы ўздымалася пытанне пагашэння беларускай запазычанасці за расейскі газ і лёс «тайных» пагадненняў.

Нагадаем, што паводле дамоўленасцяў, беларускі бок пагасіць доўг за расейскі газ пасля падпісаныя пагадненняў «па некаторых іншых тэмах», заявіў 26 кастрычніка расейскі віцэ-прэмʼер Аркадзь Дварковіч.

28 кастрычніка ў Менску адбылося паседжанне кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюзу (ЕЭС) і Садружнасці Незалежных Дзяржаваў (СНД).

«Нас не задавальняюць аддаленыя тэрміны стварэння агульных рынкаў энерганосьбітаў, а таксама лібералізацыі выканання перавозчыкамі адной дзяржавы перавозак паміж пунктамі, размешчанымі на тэрыторыі іншай дзяржавы», – заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў ЕЭС і СНД.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары