Кіраўнік адміністрацыі Пуціна назваў Украіну «тупым прыдаткам для вытворчасці сельгаспрадукцыі»


Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Расеі Сяргей Іваноў зрабіў скандальную заяву ў бок Украіны.

У інтэрвю ТАСС ён заявіў, што Украіна ператвараецца ў «тупы прыдатак для вытворчасці сельгаспрадукцыі».

«Другое прызначэнне Украіны пры цяперашнім раскладзе – экспарт таннай працоўнай сілы за мяжу», – дадаў Іваноў.

Ён лічыць, што ад разрыву адносінаў з расейскім вайскова-прамысловым комплексам пацярпела ў першую чаргу Украіна.

МАЗ: Зарабіць на вайне ва Украіне і не раззлаваць Расею

Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што «адносіны з афіцыйным Кіевам, упалі, кажучы простай мовай, ніжэй за плінтус». Пры гэтым чыноўнік лічыць, што адбылося гэта не з віны Расеі.

На думку Іванова, украінскі крызіс не вырашыць без палітычнага ўрэгулявання.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў