Кінафестываль Бульбамуві-2016 пачаў прыём конкурсных прац


Пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды і права на Фестывальны пракат у Беларусі і Польшчы.

Фестываль новага беларускага кіно запрашае да ўдзелу маладых аўтараў кароткаметражных фільмаў (да 30 хвілінаў), створаныя ў гэтым годзе. Конкурс пройдзе ў трох намінацыях: мастацкае, дакументальнае і анімацыйнага кіно.

«Bulbamovie – гэта парад дэбютаў і поле для эксперыментаў – кажа старшыня Аргкамітэту Bulbamovie-2016 кінааналітык і культуролаг Максім Жбанкоў. – Пяць гадоў мы працавалі на будучыню беларускага кіно і дачакаліся новага пакалення – амбіцыйнага, смелага, годнага павагі. Нам падабаецца быць для яго стартавай пляцоўкай і першаснай прафесійнай экспертызай».

Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2016 года на адрас bulbamovie@gmail.com

Фестываль новага беларускага кіно Bulbamovie заснаваны ў 2011 годзе групай беларускіх і польскіх кінарэжысёраў і кінакрытыкаў. У 2011-2014 гг. праходзіў у Варшаве, з 2015 года – у Менску ды Варшаве.

ДР belsat.eu паводле naviny.by

Стужка навінаў