Кіеўляне нясуць кветкі на месца гібелі Шарамета


На рагу вуліцаў Хмяльніцкага і Франко з’явіліся кветкі.

Людзі прыносяць кветкі на месца падрыву машыны, за рулём якой знаходзіўся беларускі журналіст Павел Шарамет.

«Украінская праўда» піша, што аддаць даніну памяці Шарамету можна таксама побач з рэдакцыяй сайту – у «Медыяхабе» па адрасе Суворава 4/6.

Павел Шарамет загінуў сёння зранку за стырном машыны сваёй грамадзянскай жонкі Алены Прытулы ў выніку выбуху.

Паводле папярэдніх дадзеных украінскага міністэрства ўнутраных справаў, машыну падарвалі самаробным выбуховым прыстасаваннем, магчыма – дыстанцыйна кіраваным.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары