Кіеў агучыў страты ўкраінскага войска падчас вайны на Данбасе


З пачатку ваенных дзеянняў на Данбасе ў красавіку 2014 году загінулі 2696 украінскіх вайскоўцаў і 9903 атрымалі раненні. Гэтую лічбу сёння назваў прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны Андрэй Лысенка.

Спіс ахвяраў быў дапоўнены сёння – раніцай ад кулі снайпера каля пасёлку Наваташкоўка загінуў украінскі вайсковец, паведамляе УНІАН.

Паводле дадзеных Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ (СММ АБСЕ) ва Украіне, на Данбасе з пачатку года загінулі 45 мірных жыхароў (усяго з пачатку канфлікту – амаль 3 тысячы).

СММ канстатуе павелічэнне колькасці парушэнняў рэжыму спынення агню ў Данецкай і Луганскай вобласці ў апошнія дні, пашкоджанні цывільных абʼектаў, а выкарыстанне артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню на лініі размежавання.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары