Керы: «Не дапусціць падзелу Ерусаліму»


Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Ерусалім павінен быць міжнароднай сталіцай Ізраіля і Палестыны, і нельга дапусціць яго падзелу, як гэта адбылося ў 1967 годзе.

Паводле амерыканскага дзяржсакратара Джона Керы, неабходна выпрацаваць узгодненую рэзалюцыю аб статусе Ерусаліму «як міжнароднай сталіцы дзвюх дзяржаваў, забяспечыць гарантаваны свабодны доступ да святыняў у адпаведнасці з усталяваным статусам-кво».

У адмысловым звароце па пытанні блізкаўсходняга ўрэгулявання Керы падкрэсліў што, «пытанне Ерусаліму – адчувальнае для абодвух бакоў, і рашэнне павіннае адлюстроўваць інтарэс не толькі адной, а ўсіх трох монатэістычных рэлігіяў».

«Ерусалім не павінен быць зноў падзелены, як гэта адбылося 1967 году», – заявіў Джон Керы.

Дзяржсакратар дадаў, што «мірнага ўрэгулявання не будзе без прымірэння ўсіх бакоў».

ДД паводле «Інтэрфакс»

Глядзі таксама
Каментары