Казакі ў Анапе напалі на Аляксея Навальнага


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=UHMxzPQ3rGw&feature=youtu.be”][vc_column_text]30 агрэсіўных мужчынаў збілі каардынатара Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК). Пра гэта расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны напісаў у сваім «Twitterʼы».

«Арцёма Тарчынскага проста білі нагамі, пакуль ён ляжаў з заплечнікам на спіне», – напісаў Навальны.

Прэс-сакратар ФБК Кіра Ярмыш заявіла, што дзеянні агрэсіўных мужчынаў былі накіраваныя супраць Навальнага і дырэктара ФБК Рамана Рубанава. Цялесныя пашкоджанні атрымаў толькі каардынатар ФБК Арцём Тарчынскі.

13 траўня паліцыянты спынілі аўтобус з працаўнікамі ФБК непадалёк ад Краснадарскага краю, піша interfax.ru. У межах аперацыі «Анаконда» Аляксея Навальнага і ягоных калегаў праверылі на прадмет датычнасці да дзейнасці «Ісламскай дзяржавы» ў Расеі. Пасля правярання прадстаўнікам ФБК дазволілі трапіць на тэрыторыю Краснадарскага краю.

«Фонд барацьбы з карупцыяй» – некамерцыйны фонд, створаны Аляксеем Навальным у 2011 годзе. Фонд абʼядноўвае ўсе праекты Навальнага: «РосПил», «РосЯма», «РосВыборы», «Добрая машина правды», «РосЖКХ».

Фонд стварылі як механізм ціску на расейскую ўладу з мэтай падштурхнуць яе да ўнутраных ператварэнняў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў