Караткевіч спадзяецца, што за яе прагаласуюць 35 %

video

Кандыдатка на прэзідэнта Таццяна Караткевіч галасавала на ўчастку №8 на вул. Кіжаватага, куды прыйшла з мамай і мужам.

На выхадзе з кабінкі паказала бюлетэнь журналістам, дзе было бачна, што галачку яна паставіла насупраць свайго прозвішча.

Усё пра сённяшнія выбары (онлайн).

«Усё залежыць ад таго, наколькі сумленна падлічаць галасы сёння, але, я ўпэўненая, у нас наперадзе шмат працы, у нас ёсць сілы, каб дзейнічаць і заставацца ў палітыцы. За мірныя перамены прагаласуе шмат, але невядома, ці будзе гэта ўлічана« – кажа Таццяна. Яна спадзяецца, што за яе аддадуць голас »максімальна, можа і ўсе 35%».

Таксама кандыдатка паведаміла, што людзей на Плошчу збіраць яна не будзе:

«Рэакцыя ўладаў можа быць агрэсіўнай, і я не ўпэўненая, што змагу гарантаваць людзям бяспеку, другая прычына – я не хачу, каб тыя, хто галасаваў за мірныя перамены, папалі пад правакацыю іншых палітычных рухаў».

Караткевіч падзялілася сваймі планамі на сёння: схадзіць на матч па піянерболе, заўзець за свайго сына, а пасля – сустрэцца з камандай і назіральнікамі.

На пытанне пра рэкордную яўку на датэрміновае галасаванне Таццяна адказвае, што »гэта страх гэтай сістэмы перад другім турам, якая сёння зрабіла ўсё, каб скарэктаваць дадзеныя«.

Настасся Храловіч

Глядзі таксама
Каментары