Кангрэсмен ЗША прапанаваў Беларусі «дарожную мапу», якая дапаможа пазбегнуць Беларусі новых санкцый


Аўтар санкцый ЗША ў дачыненні да Беларусі Крыс Сміт даў інтэрвʼю парталу tut.by і распавёў пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, што адбылася 6 ліпеня.

Амерыканскі палітык склаў дарожную мапу, якая дапаможа пазбегнуць Беларусі новых санкцый, сярод прапановаў – гарантаваць свабоду сходаў для грамадзянаў, для журналістаў – магчымасць вольна працаваць, а таксама зарэгістраваць апазіцыйныя палітычныя партыі, у тым ліку БХД. Аляксандр Лукашэнка выслухаў гэты план, але нічога не адказаў.

Аднак кангрэсмен усё ж сумняецца ў тым, што фінансаванне Беларусі з боку ЗША цалкам прыпыніцца: адпаведныя змены ў бюджэце пакуль абмяркоўваліся толькі ў першым чытанні, на ягоную думку, далей усе прапанаваныя скарачэнні проста не пройдуць.

Мінулым разам амерыканскі кангрэсмен сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам 8 год таму – тады кіраўнік краіны назваў Сміта «ворагам №1 беларускага народу».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары