Кандрусевіч заплакаў падчас прэзентацыі рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» на беларускай мове


Прэзентацыя першага поўнага рыма-каталіцкага выдання «Новага Запавету» на беларускай мове адбылася 25 лістапада ў межах біблійнага сімпозіуму «Слова Божае 1517–2017» у Менску, паведамляе catholic.by.

«Сённяшняя падзея заклікае адказаць на пытанне: якое месца ў нашым жыцці займае слова Божае?» – зазначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў біблійнага сімпозіуму. Іерарх узгадаў часы пераследу, калі было складана знайсці Біблію, і падкрэсліў, што сёння мы маем шмат магчымасцяў для яе вывучэння.

Падчас прэзентацыі ў іерарха навярнуліся слёзы.

15 лістапада «Новы Запавет» на беларускай мове прэзентавала Беларуская праваслаўная царква.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў