Камунальнікі заявілі прэтэнзіі ПЭН-цэнтру. Сёння суд


Камунальныя службы абвінавачваюць абʼяднанне ў «нямэтавым выкарыстанні жылога памяшкання як нежылога».

Пра суд у Facebook паведаміў намеснік старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Павал Анціпаў.

«Гэта значыць сядзяць такія людзі ў ЖЭУ, якія не могуць растлумачыць, чым жылое памяшканне адрозніваецца ад нежылога, але хочуць за гэта штрафаваць; сядзяць такія людзі ў Адміністрацыі, якія даюць на рамонт і перапланіроўку кватэры 10 дзён, а інакш хочуць штрафаваць. І гэта, вядома ж, не ціск на арганізацыю, гэта яны проста сочаць за законнасцю і парадкам», – напісаў Павел Антыпаў.

У арганізацыі няма сродкаў на аплату адваката і штрафаў. Таму грамадскае абʼяднанне звяртаецца да членаў ПЭНу і просіць заплаціць узносы, а таксама прымае ахвяраванні ад неабыякавых.

У памяшканнях ПЭН-цэнтр праходзяць заняткі «Беларускага калегіуму» і «Школы маладога пісьменніка», базуецца часопіс Makeout.

Офіс ПЭН-цэнтру (дзве кватэры) месціцца ў цэнтры Менску на вуліцы Залатая Горка. З-за таго, што былыя ўладальнікі не зарэгістравалі перапланіроўку, арганізацыю не раз штрафавалі. Штрафы давалі і за тое, што жылыя кватэры выкарыстоўваюць пад офіс.

ПЭН-цэнтр неаднаразова спрабаваў вывесці кватэры з жылога фонду, аднак у гэтым перашкаджае незарэгістраваная перапланіроўка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў