Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў першую скаргу ўдзельніка Марша недармаедаў


Уладзімір Кацора

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека разгледзіць скаргу гомельскага актывіста Уладзіміра Кацоры на 12-дзённы арышт за акцыю пратэсту супраць «дэкрэту аб дармаедах» у Гомлі 18 лютага. Пра гэта паведаміла гомельская філія праваабарончага цэнтру «Вясна».

Кацора паскардзіўся, што пасля мірнай акцыі яго і іншых актыўных удзельнікаў выклікалі ў міліцыю, дзе абвінавацілі ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. Арганізатары акцыі прасілі ва ўладаў дазволу на акцыю за 15 дзён, але атрымалі забарону.

Кацора, як і іншыя арыштаваныя, лічыў, што парушаюцца ягоныя правы на выказванне думкі і мірныя сходы.

Актывісты з Гомля за тую акцыю адседзелі за кратамі сумарна больш за 60 дзён. Звыш сотні чалавек асудзілі за іншыя акцыі «недармаедаў».

Паводле праваабаронцы Леаніда Судаленкі, амаль усе гомельскія актывісты, якія пабывалі за кратамі за акцыі «недармаедаў», скарысталіся правам падаць індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары