Падчас першага этапу гонкі, якая стартавала ў Парагваі, беларускі цяжкавік Сяргея Вязовіча пашкодзіў ветравое шкло гэтак, што спартоўцы вырашылі яго проста выціснуць.
2 студзеня ў парагвайскай сталіцы Асуньсён стартавала штогадовае ралі на матацыклах, легкавых и грузавых аўтамабілях, а таксама квадрацыклах.
Ужо ў шосты раз удзел у гонцы бярэ Менскі аўтазавод.
Сёлета «МАЗ» прадстаўляюць тры каманды: пілота Сяргея Вязовіча, штурмана Паўла Гараніна і механіка Андрэея Жыгуліна (511-ы нумар), Аляксандра Васілеўскага, Дзмітрыя Віхрэнкі і Антона Запарошчанкі (нумар 522), Аляксея Вішнеўскага, Максіма Новікава і Аляксея Невяровіча (нумар 533).
Падчас першага дня гонкі экіпаж 511 на самым пачатку трасы пашкодзіў ветравое шкло галінай дрэва і практычна страціў бачнасць дарогі. Спартоўцам давялося выціснуць шкло і паехаць без яго.
У выніку беларусы фінішавалі на 12-м месцы, адстаючы ад лідара на 1 хвіліну і 33 секунды. Экіпаж 522 пасля першага дня – на 21-м месцы, 533 – на 23-м.[/vc_column_text][vc_single_image image=”417004″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]У класе грузавікоў у ралі прымаюць удзел 50 экіпажаў. Сярод асноўных канкурэнтаў беларусаў – расейскі «КамАЗ», італьянскае «Iveco», нямецкі «MAN», французскае «Renault» і чэшская «Tatra».
На «Дакар» беларусы прывезлі два абноўленых спорткары «МАЗ». Гоначныя цяжкавікі маюць 12,5-літровыя рухавікі магутнасцю 930 л. с., створаныя чэшскай кампаніяй «Buggyra». Канструкцыя грузавіка стала надзейней, а ў салоне з’явіўся кандыцыянер. У аўтамабілі таксама ўбудаваная сістэма круіз-кантролю.[/vc_column_text][vc_single_image image=”416999″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]У каманды Аляксандра Васілеўскага цяжкавік папярэдняй генерацыі – з рухавіком вытворчасці Тутаеўскага маторнага заводу.
Гонка пройдзе па горных перавалах і пясчаных выдмах на тэрыторыі трох краінаў – Парагваю, Аргентыны і Балівіі, і скончыцца 14 студзеня ў Буэнас-Айрэсе.