Каманда Лукашэнкі перамагла ў лыжаролернай эстафеце на Дні гораду


Лукашэнка ў камандзе НАК, фота tut.by

Лукашэнка ўзяў удзел у святкаванні Дня гораду – разам з сынам Мікалаем ён удзельнічаў у эстафеце на лыжаролерах і ролікавых каньках.

Кіраўнік дзяржавы заяўлены ў камандзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У ёй таксама значыцца алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна, піша TUT.by.

У аматарскую каманду, акрамя малодшага сына Лукашэнкі, увайшлі яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант, трэнер Міхаіл Захараў, форвард хакейнай каманды прэзідэнта і першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч.

Мікалай Лукашэнка і Андрэй Асташэвіч, фота tut.by

Прысутнічалі на свяце каля Палаца спорту і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Мінскага гарвыканкама Андрэй Шорац, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Спартыўнft свята працягвалася эстафетай сярод каманд сілавых структур і дзяржаўных органаў. Біятланістка Алена Зубрылава бегла за каманду КДБ. Сярод удзельнікаў таксама каманда МУС, Міністэрства абароны, Дзяржпагранкамітэта, Дзяржаўнага мытнага камітэта, 2 каманды ад МНС, каманда Міністэрства адукацыі.

Лукашэнка на лыжаролернай трасе, фота БелТА

У выніку перамагла каманда НАК – тая, дзе ўдзельнічаў Лукашэнка.

Глядзі таксама
Каментары