Воля Чайчыц паразмаўляла з палітыкам пра падрыхтоўкі да акцыі супраць вучэнняў «Захад» напярэдадні ягонага затрымання.
У суботу Мікалая Статкевіча затрымалі і адправілі на Акрэсціна адбываць 15 содняў, якія яму далі яшчэ 9 жніўня.
Мы не супраць вучэнняў – беларускае войска павіннае вучыцца. Мы супраць канкрэтна гэтых вучэнняў. Некалькі тысячаў расейскіх вайскоўцаў на беларускай зямлі – магчыма, яны або частка іх застануцца пасля вучэнняў у Беларусі. Мы прыцягваем да іх увагу – і зніжаем імавернасць таго, што кепскія сцэнары спраўдзяцца.
Безумоўна, улады паспрабуюць перашкодзіць акцыі. Шэраг актывістаў, у тым ліку і я, атрымалі арышты, але нас не саджаюць. Некаторыя самі прыходзілі на Акрэсціна, але ім казалі, што «месцаў няма».
Калі вас пасядзяць напярэдадні, што вы можаце сказаць людзям цяпер?
Вам страшна і вы шукаеце нагоду не выходзіць. Няма правадыра – і мы Беларусь бараніць не можам. Аднаго чалавека забіць могуць – не тое, што пасадзіць. І што – гэта нагода плюнуць на гэтую краіну?
Акцыю будзе каму ўзначаліць – у Радзе БНК – 21 чалавек. Усіх не пасадзяць.
Лёс акцыі вырашаюць улады, але не трэба баяцца. Я лічу: ты або дыктатар, або папрашайка. Калі папрашайка – то які з цябе дыктатар? Арганізатары гатовыя атрымаць штрафы – нам не прывыкаць.
Поўную размову з Міколам Статкевічам глядзіце ў відэа.