Кабякова непакоіць, што не атрымліваецца запусціць «адзіны рынак лекаў Мытнага саюзу»


Zrzut ekranu 2016-08-13 o 12.12.59

Андрэй Кабякоў

Прэмʼер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў выступіў на паседжанні Еўразійскага міжурадавага савету ў Сочы.

Падчас выступу ён выказаў занепакоенасць тым, як у Мытным саюзе ствараецца адзіны рынак лекаў. Паводле Кабякова, гэтая праблема выклікае ў Беларусі «сурʼёзную заклапочанасць».

«Выкананне палажэнняў Дамовы аб Еўразійскімі эканамічным саюзе аб адзіным рынку лекаў і медычных вырабаў адстае ад першапачатковых планаў. Калі не атрымліваецца запусціць рынак адразу, то давайце рабіць гэта паэтапна», – заявіў прэмʼер-міністр Беларусі.

Па выніках паседжання Еўразійскага міжурадавага савету прынятае рашэнне правесці наступныя паседжанні ў сёлетнім кастрычніку ў Менску.

НМ, belsat.eu, паводле government.by

Глядзі таксама
Каментары