Лукашэнка: Каб народ мог заўсёды купіць і моркву, і буракі, і капусту, і яблыкі


Кіраўніку дзяржавы паведамілі аб ходзе ўборачнай кампаніі і яе папярэдніх выніках.

З дакладам выступілі віцэ-прэмʼер Міхаіл Русы і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Спачатку Лукашэнка пацікавіўся вынікамі ўборкі зернявых культураў.

«Ці хопіць нам для таго, каб пракарміць народ, – гэта, натуральна, не абмяркоўваецца. У нас заўсёды хапала, ужо 20 гадоў запар. Запасы: мы дамаўляліся, што каля мільёна тон мы возьмем у рэзерв. Няхай будзе хлеб. Гэта золата», – адзначыў ён.

Таксама яго зацікавіла сітуацыя з уборкай бульбы і кукурузы на зерне.

«Гэта вялікія плошчы. Уборка не скончана пасля збажыны. Садавіна, гародніна… Ці хопіць нам гэтых культур для стварэння стабілізацыйных фондаў? Каб народ мог заўсёды купіць і моркву, і буракі, і капусту, і яблыкі і гэтак далей», – загадаў Лукашэнка.

Заяц запэўніў кіраўніка краіны, што па краіне засталося прыбраць толькі малы адсотак плошчаў збожжавых і зернебабовых культураў.

«Усе камбайны працуюць», – падкрэсліў Заяц.

Міністр адзначыў, што толькі ў грамадскім сектары намалочана амаль 7,4 мільёнаў тон збожжа.

З улікам фермерскіх гаспадарак і ўборкі на асабістых падворках ураджай збожжавых сёлета складзе каля 8,1 млн т збожжа (без кукурузы).

«Гэтага збожжа дастаткова, каб нарыхтаваць харчовыя запасы нашай краіны», – падкрэсліў Заяц.

ДР belsat.eu

 

 

 

 

 

Стужка навінаў