«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у Нью-Ёрку

video

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад у Нью-Ёрку, у выніку якога ў аўторак, 31 кастрычніка, загінулі восем чалавек.

Адпаведная заява была апублікавана ў штотыднёвым выпуску газеты ІД «Аль-Наба». Баевікі заявілі, што «нападнік з’яўляецца адным з салдат халіфату», піша Reuters.

У аўторак, 31 кастрычніка, у цэнтры Нью-Ёрка кіроўца пікапа мэтанакіравана тараніў сваім аўтамабілем веласіпедыстаў і пешаходаў. Загінулі 8 чалавек, 11 параненыя. Нападнік – Сайфула Саіпаў, 29-гадовы нарадзінец Узбекістану, які прыехаў у Амерыку ў 2010-ым годзе. Федэральная пракуратура ў Нью-Ёрку прадʼявіла яму абвінавачанні ў забойстве 8-мі чалавек і ў аказанні матэрыяльнай падтрымкі тэрарыстычнай арганізацыі. Згодна з амерыканскімі законамі, яму пагражае смяротнае пакаранне ці пажыццёвае зняволенне.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары