«Хы месца»: намеснік мэра Чаркасаў пераблытаў рымскія лічбы з літарамі


На нарадзе аб гарадскім добраўпарадкаванні чыноўнік спытаў пра рэйтынг Чаркасаў сярод украінскіх гарадоў: «Хы месца – гэта што?»

Прысутныя пачалі смяяцца, а адзін з мужчынаў пажартаваў, што «Хы месца – добрае месца».

Шаўчэнка не супакоіўся і працягнуў высвятляць, што азначае «Х без палачкі».

Дырэктар дэпартамента фінансавай палітыкі Наталля Джуган, якая рабіла прэзентацыю, паспрабавала патлумачыць, што гэта не «Х», а рымская лічба Х.

«А вы не ведаеце, што такое Х. Палачка і «Хы» – гэта дзевяць, «Хы» без палачкі – дзесяць, а палачка пасля «Хы» – адзінаццаць?», – сказала жанчына.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў