Музыка і паэт Андрэй Павук – акцябрскі Вася Абломаў. Жанр ягоных твораў – пост-мадэрновы сцёб.
У сваіх сатырычных песнях ён высмейвае фармалізм, абыякавасць і адарванасць ад рэчаіснасці мясцовых уладаў.
Праз актыўнасць Андрэя Павука ў свой час звольнілі з раённага аддзелу адукацыі. Яму давялося стаць індывідуальным прадпрымальнікам.
«Звычайнымі метадамі змагацца з гэтай багнай не цікава», – распавядае музыка. «Людзі ведаюць, што ёсць нейкія апазіцыянеры, што яны кажуць нейкую праўду. Я падумаў, што такім простым вясковым людзям прасцей данесці ісціну падачай інфармацыі праз песні».
Як творца дагрукваецца да сэрцаў аднавяскоўцаў, глядзіце ў відэа вышэй. Праграму «Рэпартэр» можна глядзець таксама онлайн і ў архіве.