У Алматы паліцыя затрымала дзясяткі асобаў пасля таго, як супернік Нурсултана Назарбаева заклікаў выйсці на пратэст.
На акцыю ў цэнтры казахстанскага гораду прыйшлі больш за 100 чалавек, некаторыя з іх трымалі плакаты «Свабоду палітзняволеным» і «Стоп катаванням».
Паліцыя змясціла пратэстоўцаў у мікрааўтобусы, карэспандэнт «Reuters» кажа, што затрымалі не менш за 50 асобаў.
Паліцыя Алматы заявіла, што некаторых з пратэстоўцаў даставілі ў паліцэйскі ўчастак для «высвятлення акалічнасцяў» акцыі.
Арганізатарам мітынгу выступіў забаронены ў краіне рух «Дэмакратычны выбар Казахстану», заснаваны былым банкірам, крытыкам казахстанскіх уладаў Мухтарам Аблязавым, які цяпер жыве ў Францыі.
НМ, belsat.eu