Гуманітарны канвой з Нямеччыны перасякае польска-ўкраінскую мяжу


100 цяжкавікоў вязуць у Данбас пераносныя печы, награвальнікі, адзенне і ложкі.

100 нямецкіх цяжкавікоў з гуманітарнай дапамогай праз памежны пераход Дарогуск-Ягодзін уязжаюць ва Украіну. Як інфармуе Tvn24, гуманітарны канвой быў адпраўлены Нямецкім Федэральным Агенцтвам Тэхнічнай Дапамогі (THW) 3 кастрычніка.

Цяжкавікі вязуць рэчы для жыхароў гарадоў, якія пацярпелі ў выніку баявых дзеянняў, на суму 10 мільёнаў еўра.

Спіс рэчаў быў узгоднены з украінскімі ўладамі. Але некаторыя з іх будуць закупленыя ўжо ва Украіне. Пасля перасячэння польскай мяжы, ва Украіне, канвой ужо не будзе правярацца.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў