Грозны: «Гэта шахідская аперацыя і мы будзем змагацца да смерці»


Узброеныя людзі захапілі будынкі ў цэнтры Грознага. Адзін з нападнікаў запісаў відэазварот, у якім тлумачыць свае дзеянні помстаю за прыцясненне мусульманскіх жанчын.

Расейскія медыі паведамляюць, што невядомыя ўзброеныя людзі напалі на пост дарожнай паліцыі ў Грозным ды забілі траіх праваахоўнікаў. Усю ноч доўжыліся перастрэлкі ў цэнтры чачэнскай сталіцы. Рамзан Кадыраў запэўнівае, што «баевікоў вось-вось дабюць».

Пасля страляніны на пасту паліцыі, нападнікі скіраваліся ў цэнтр Грознага і занялі будынак Дому друку. Паводле апошніх паведамленняў, яны перайшлі ў будынак школы, дзе іх заблакавалі праваахоўнікі.



Дакладная лічба забітых у выніку перастрэлак і спробаў штурму невядомая, але імаверна, што колькасць ахвяраў перавышае 10 асобаў, ёсць і параненыя.

У выніку штурму Дом друку практычна поўнасцю згарэў. Улады запэўніваюць, што нападнікаў не больш за 8 асобаў, але на барацьбу супраць іх сцягнутыя значныя сілы. Акрамя паліцыі і спецслужбаў у горадзе заўважаныя БТР-ы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў