Грэцыю чакае фінансавы калапс і дзяржаўнае банкруцтва


Упершыню ў гісторыі прамыслова развітая краіна не ў стане аддаць доўг МВФ. Магчыма, Грэцыі прыйдзецца друкаваць уласныя грошы.

Грэцыя не зможа пералічыць Міжнароднаіу валютнаму фонду (МВФ) € 1,6 млрд, заявіў увечары, 29 чэрвеня, міністр фінансаў ФРГ Вольфганг Шойбле (Wolfgang Schäuble), ў праграме тэлеканалу ARD. Калі гэта сапраўды адбудзецца, любыя выплаты з МВФ Афінам становяцца немагчымымі, сказаў Шойбле.

Грэцыі пагражае калапс грашовай сістэмы і банкруцтва

Чытай таксама >>> Гульня ва ўльтыматумы і тлусценькія ручкі. Як Грэцыя ператварылася ў Муму

Да 10 ліпеня Грэцыя павінна выплаціць € 2 млрд уладальнікам дзяржаблігацыяў, а 20 ліпеня – € 3,5 мільярда Ерапейскаиу цэнтрабанку (ЕЦБ), піша dw.com. Калі Афіны адмовяцца і вяртаць гэтыя даўгі, грэкам, магчыма, прыйдзецца друкаваць уласныя грошы

30 чэрвеня ўрад Грэцыі аднавіў перамовы з крэдыторамі. А 20:00 паводле менскага часу, распачнецца тэлефонная нарада міністраў фінансаў краінаў еўразоны, на якой будзе абмяркоўвацца пытанне фінансавай дапамогі Афінам, піша ў сваім Twitter’ы старшыня Еўрагрупы Ергун Дэйлсэлблум.

ЮВ, паводле dw.com

Стужка навінаў