За паўгода грэцкія курорты наведалі 7,6 млн турыстаў.
Дзякуючы ім паўднёваеўрапейская краіна зарабіла 4,1 млрд еўраў, інфармуе грэцкі Цэнтральны банк.
Калі палічыць гасцей з іншых еўрапейскіх краінаў, то за першае паўгоддзе іх колькасць вырасла на траціну ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года.
Вялікай колькасцю наведнікаў можа пахваліцца і Іспанія: да канца ліпеня краіну наведалі амаль 40 мільёнаў турыстаў! Гэта прыкладна на 5 % больш, чым за такі ж перыяд летась. У ліпені ўвогуле налічылі гістарычную колькасць гасцей у Іспаніі – 8,8 млн чалавек. Больш за ўсё іх прываблівае Каталонія, а таксама Канарскія астравы.