Грамадзянін Узбекістану прызнаў віну ў тэракце ў Стакгольме


39-гадовы Рахмат Акілаў заявіў на судовым слуханні, што лічыць сябе вінаватым у тым, што ўехаў у натоўп людзей у сталіцы Швецыі 7 красавіка. Пра гэта заявіў адвакат Акілава Юхан Эрыксан.

Паводле інфармацыі шведскай паліцыі, Акілаў працаваў будаўніком і не быў звязаны з экстрэмістамі. У 2014-ым годзе ён падаваў прашэнне на сталае жыхарства, але ў 2016-ым яму адмовілі і павінны былі дэпартаваць.

7 красавіка грузавік пратараніў натоўп на адной з самых людных вуліцаў Стакгольму. 4 асобы загінулі, 15 – атрымалі раненні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў