Прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў звярнуліся да мітрапаліта Сімферопальскага і Крымскага Лазара з просьбай даць блаславенне на правядзенне набажэнстваў.
На сайце Сімферопальскай і Крымскай епархіі паведамляецца, што богаслужэнне пройдзе 19 студзеня ў саборах Аляксандра Неўскага (Ялта), Мікалая Цудатворца (Еўпаторыя), Святога Уладзіміра (Севастопаль), царквы Усіх Крымскіх Святых (Алушта).
Пасля багаслужэння плануюцца хросныя хады і купанне ў моры.
ЮВ, belsat.eu