Гомель і ваколіцы – без святла


Праз багатыя снегапады Гомельшчына засталася без электрычнасці.

Цыклон «Эла», які прыйшоў у Беларусь, прывёў да адключэння электразабеспячэння 22 населеных пунктаў у Гомельскай вобласці. Паводле стану на раніцу 16 студзеня без святла засталіся жыхары Гомля, а таксама Гомельскага, Рагачоўскага, Лоеўскага і Жлобінскага раёнаў.

Усяго з ладу выйшлі 208 трансфарматарных пунктаў. Пакуль рамонтнікам удалося аднавіць падачу электраэнергіі толькі ў адным населеным пункце Рэчыцкага раёну.

Днямі пасля праходжання па тэрыторыі Беларусі цыклону «Даньела» электрычнасць адключылася больш чым у 1500 населеных пунктаў. Сітуацыю ўдалося выправіць толькі сёння – як раз да новага цыклону, пагаршэння надворʼя і новых праблемаў з электраэнергіяй.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары