Будучы народны пісьменнік Беларусі нарадзіўся ў вёсцы Карма на Гомельшчыне 30 студзеня 1921 года.
«Гісторыя – баба мудрая, яе не ўлашчыш», – любіў паўтараць Шамякін. У дзень ягонага нараджэння прыгадваем 5 фактаў з жыцця пісьменніка.
- Дзякуючы старшыні КДБ Беларусі атрымаў забароненыя мемуары Троцкага;
- дапамог Васілю Быкаву апублікаваць у «Полымі» «Сотнікава»;
- са сваёй жонкаю быў знаёмы з 5-га класу ды пражыў у шлюбе 58 гадоў;
- напісаў 13 раманаў, 26 аповесцяў, 10 п’есаў, дзясяткі апавяданняў, а таксама артыкулы, нарысы і дзённікі;
- Шамякін прайшоў шлях ад вясковага настаўніка да старшыні Вярхоўнага савету БССР, быў акадэмікам і чальцом-карэспандэнтам Акадэміі навук.