У пасляваенным Менску засталіся лічаныя будынкі, таму ў гісторыка-культурніцкія вандроўкі беларусы звычайна выпраўляюцца ў Горадню, Нясвіж ці Мір. Мы ж склалі топ гістарычных сядзібаў Менску, якія можа ў вольны час наведаць кожны ахвотны.
Доўгі перыяд сядзіба была цэнтрам культурніцкага жыцця. Яе наведвалі Станіслаў Манюшка, Юзэф Пешка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а па некаторых сведчаннях нават Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
Пабудаваная ў XVIII ст. Адзін з уладальнікаў – Сакратар Менскага дваранскага дэпутацкага сходу – Юрый Кабылiнскi стварыў асабістую кунсткамеру, дзе была калекцыя манетаў, мінералаў, антычных старажытнасцяў, кніг, манускрыптаў, у тым ліку, арыгінал статуту ВКЛ і нават мапа Хрыстафора Калумба. Цяпер у будынку знаходзіцца Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага.
Сядзіба пабудаваная ў XIX ст. і належала Ваньковічам яшчэ ў першай палове XX ст., сярод гасцей былі Эдвард Вайніловіч, Ян Дамель і іншыя вядомыя дзеячы культуры. Але за савецкімі часамі тут размяшчалася бульбаводчая станцыя, кантора саўгаса, школа НКУС, парнікова-цяплічны камбінат, клуб, жылыя кватэры. У 2009 годзе сядзібу выкупілі і зрабілі рамонт, які абышоўся ў 10 млн. долараў. Цяпер тут размяшчаецца фешэнебельны рэстаран.
Яшчэ адна сядзіба Ваньковічаў – пабудаваная ў першай палове XIX ст., знаходзіцца ў самым цэнтры гораду, на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Гаспадара дому – Эдварда Ваньковіча – тут наведвалі ягоныя сябры, сярод якіх Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Станіслаў Манюшка, Ян Дамель.
Сядзіба канца XIX ст., належала Мікалаю Ададураву, інжынеру Лібава-Роменскай чыгункі. У 1947 годзе тут жыў і працаваў Вітольд Бялыніцкі-Біруля. У 2016 годзе сядзіба была прададзена на аўкцыёне.
Кірыл Стаселька, belsat.eu