У экспертным заключэнні бундэстагу адзначаецца, што Польшча страціла магчымасць патрабаваць выплату рэпарацыяў яшчэ ў 1990 годзе, піша dw.com.
У 1990 годзе была падпісаная дамова аб канчатковым урэгуляванні гэтага пытання. Тады Польшча не прадʼявіла прэтэнзіяў адносна рэпарацыяў. Акрамя таго мінуў тэрмін даўнасці, гаворыцца ў заключэнні.
Аналітычная служба бундэстага адзначае, што грамадзяне Польшчы не могуць прадʼявіць нямецкаму боку індывідуальныя прэтэнзіі, бо ў міжнародным праве «не было раней і няма цяпер практыкі, паводле якой, прыватныя асобы патрабуюць кампенсацыі стратаў ад дзяржаваў».
Напрыканцы жніўня прэмʼер Польшчы Беата Шыдла заявіла, што Нямеччына не кампенсавала страты польскай дзяржавы падчас Другой сусветнай.