Гаспадары «кватэраў на содні» цяпер мусяць паведамляць пра засяленне замежнікаў


1 кастрычніка гатэлі, сядзібы, санаторыі ды іншыя субʼекты, якія здаюць жыллё, павінны паведаміць у міліцыю пра засяленне замежнікаў цягам трох гадзін ад моманту засялення, паведамляе belta.by.

Такое патрабаванне ўтрымліваецца ў новай рэдакцыі закону «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які ўступіў у дзеянне 1 кастрычніка.

Парадак рэгістрацыі замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, прадугледжаны арт. 41-43 закону «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», не змяніўся.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары