Ганна Бонд: Трусікі, хутчэй за ўсё, застануцца пры мне і шапачку я надзену


Фота з асабістага архіву Ганны Бонд

Вядомая беларуская тэлевядоўца Ганна Бонд збіраецца прабегчы аголенай па футбольным полі, калі БАТЭ пераможа «Барсэлону».

Пра гэта свецкая дзіва напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. Допіс набірае папулярнасць, фанаты з радасцю перапошчваюць словы Ганны і раяць пачытаць крымінальны кодэкс.

«Еўрарадыё» спытала ў Ганны, ці не спужае яе холад і дождж?

Ганна Бонд: Улічваючы, што я пасля бранхіту, то шапачку на галаву адзену і трусікі, хутчэй за ўсё, застануцца пры мне. Тут будзе залежаць ад атрыманай эйфарыі, ад ліку. Але я спадзяюся на перамогу БАТЭ. Хоць за нічыю я таксама паабяцала прабегчыся топлес.

Еўрарадыё: А ці не баіцеся таго, што міліцыя можа затрымаць і даць штраф, а то яшчэ горш?

Ганна Бонд: Хочацца загугліць і даведацца, што за гэта будзе. Я ведаю, што УЕФА таксама можа жорстка пакараць за такія штучкі. Калі што, буду збіраць подпісы. Галоўнае – мне зараз катам пакласці ежы паболей і вады наліць паболей, калі раптам мяне затрымаюць.

Нагадаем, сёння ў 21.45 на «Барысаў-Арэне» адбудзецца матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і «Барсэлонай». 4 гады таму барысаўчане на менскім стадыёне «Дынама» прайгралі каталонцам 0:5.

belsat.eu, паводое euroradio.fm

Глядзі таксама
Каментары